wd wp Пошук:

Віталь Валянцінавіч Тарас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарас. Віталь Валянцінавіч Тарас (6 мая 1956, Мінск18 студзеня 2011, Мінск) — беларускі журналіст, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Пачаў друкавацца з 1973 года ў газеце «Знамя юности»[1]. Скончыў журфак БДУ (1983)[2].

Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах «Літаратура і Мастацтва», «Культура», расійскай «Общей газете», на радыё «Свабода», «Нашай Ніве». У шэрагах БАЖ з моманту заснавання.

З 2009 года[2] — член Беларускага ПЭН-цэнтра.

Творы

  • «Звыклае зло» — кніга публіцыстыкі
  • «Хроніка бягучых падзей» — кніга публіцыстыкі

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год.

Зноскі

  1. Віталь Тарас: Я прадаўся адзін раз // «Наша Ніва», 18 студзеня 2011.
  2. 1 2 Віталь ТАРАС(нявызн.) (недаступная спасылка). ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2011. Праверана 19 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be