Купалаўскія чытанні
Купалаўскія чытанні — адна з формаў папулярызацыі ведаў пра жыццё і творчасць першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, прафесійны форум для абмеркавання навуковых дасягненняў і праблем купалазнаўства.
Першай навуковай купалаўскай канферэнцыяй лічыцца вечар, прысвечаны саракагоддзю з дня нараджэння паэта, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 19 сакавіка 1922 года [1].
Правядзенне рэгулярных купалаўскіх чытанняў было распачатае ўжо пасля смерці Янкі Купалы яго жонкай Уладзіславай Луцэвіч. Купалаўскія чытанні ладзіліся ў музеі паэта з 1940-х гадоў[2] і ў Вязынцы з 1950-х гадоў[3].
Міжнародныя купалаўскія чытанні
У 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас быў пакладзены пачатак традыцыі правядзення Міжнародных купалаўскіх чытанняў як міжнароднай навуковай канферэнцыі.
Пачынаючы з 1996 года, сталым суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы з’яўляецца Міжнародны фонд Янкі Купалы. У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША і Германіі. Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.
--- | |||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | Год правядзення | Тэма чытанняў | |||||||||||||||||||||||||||
І | 1995 | «Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні» | |||||||||||||||||||||||||||
II | 1996 | "Янка Купала і «Наша Ніва» [4] | |||||||||||||||||||||||||||
IIІ | 1997 | «Янкі Купала — публіцыст» [5] | |||||||||||||||||||||||||||
IV | 1998 | «Янка Купала і Адам Міцкевіч»[6][7] | |||||||||||||||||||||||||||
V | 2000 | «Ад тутэйшасці да нацыянальнасці:Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання»[8][9] | |||||||||||||||||||||||||||
VI | 2002 | «Янкі Купала і еўрапейскі літаратурны працэс»[10] | |||||||||||||||||||||||||||
VII | 2004 | «Нараджэнне класіка: да стагоддзя пачатку беларускамоўнай творчасці Янкі Купалы»[11] | |||||||||||||||||||||||||||
VIII | 2007 | «Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае»[11][12][13] | |||||||||||||||||||||||||||
IX | 2009 | «Творчасць Янкі Купалы — духоўны і эстэтычны феномен»[14][15][16][17] | |||||||||||||||||||||||||||
X | 2012 | запланаваныя[18] | |||||||||||||||||||||||||||
--- |
Купалаўскія чытанні ў Гродна
Акрамя Мінска традыцыю купалаўскіх чытанняў здаўна падтрымлівае Гродна. У Гродзенскім педагагічным інстытуце ў 1958—1965 гадах купалаўскія чытанні праводзіліся штогод.
Пасля доўгага перапынку яны былі адноўленыя ў 1995 годзе на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы як навуковая канферэнцыя, якая раз на два гады збірае купалазнаўцаў у Гродна[19]. Апошнія, восьмыя па ліку, Рэспубліканскія купалаўскія чытанні прайшлі ў Гродна ў лютым 2010 года[20].
Літаратура
- Купалаўскія чытанні: навуковая канферэнцыя, прысвечаная 106-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 80-годдзю яго першага зборніка «Жалейка». Склад. С. Майхровіч. Рэд. калегія: А.Лойка, В.Рагойша, Ж.Дапкюнас. — Мінск, Літаратурны музей Янкі Купалы, 1991. — 92 с.
- Спадчына Янкі Купалы і яго музей у сучасным асэнсаванні: міжнародная навуковая канферэнцыя. Склад. А. Хатэнка. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас, В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1996. — 64 с.
- Янка Купала і «Наша Ніва»: міжнародная навуковая канферэнцыя, 7-8 кастрычніка 1996 г. Склад. С. Панізнік. Рэд. рада: Ж.Дапкюнас, В.Рагойша, С. Панізнік. — Мінск, Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 1997. — 200 с.
- Янка Купала — публіцыст: IIІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, 20-21 кастрычніка 1997 г., Мінск. Уклад. С.Панізнік; Рэд. рада: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 1998.
- Янка Купала і Адам Міцкевіч: IV Мiжнародныя купалаўскiя чытаннi, Менск, 9 верасня 1998 г.: Да 200-годдзя зь дня нараджэння А.Мiцкевiча. З Купалаўскiх мясьцiн: II Мiжнародныя ракаўскiя чытаннi, Ракаў, 10 верасня 1998 г.: Зб. дакл. Пад рэд. Ж.Дапкюнас, В.Рагойшы. — Мінск, 2000.
- Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: V Мiжнародныя купалаўскiя чытаннi — навуковая канферэнцыя, Мінск, 7-8 снежня 2000 г. Уклад. А.Бурбоўская; Рэдкал.: Ж.Дапкюнас і інш. — Мінск, 2002.
- Янка Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: VI Мiжнародныя купалаўскія чытаннi — навуковая канферэнцыя, Мінск, 4-3 лiпеня 2002 г. Уклад.: А.Бурбоўская; Рэдкал.: В.Рагойша і інш. — Мінск, 2003.
- Мастацкі свет Янкі Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: VIII Міжнародныя купалаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя, Мінск, 26-27 чэрвеня 2007 г. Уклад. А. Бурбоўская; рэдкал.: В.Рагойша (гал. рэд.), А. Мацевасян, А. Сташкевіч. — Мінск, 2009.
- Міжнародныя Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 25-27 лістапада 1997 г., Гродна / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Рэдкал.: Мікуліч М. У.(адк.рэд.) і інш. — Гродна, 1999.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 27 кастрычніка 1999 г., Гродна / Рэд. рада: М. У. Мікуліч (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2000.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: Матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 г., Гродна / Рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2002.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, 2007 г.; рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2007.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2008 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкал.: У. І. Каяла (адк. рэд.) і інш. — Гродна, 2009.
- Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, 2010 г.: зборнік навуковых артыкулаў / рэдкалегія: У. І. Каяла (адказны рэдактар) і інш. — Горадня, 2010.
Зноскі
- ↑ Купалаўскія навуковыя канферэнцыі і чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
- ↑ Літаратурныя музеі Беларусі Архівавана 7 мая 2008.
- ↑ Наша Ніва, 26 чэрвеня 2007 года(недаступная спасылка)
- ↑ Праграма чытанняў Архівавана 10 сакавіка 2016.
- ↑ Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- ↑ Янка Купала і Адам Міцкевіч: з Купалаўскіх мясцін: рэцэнзыя Архівавана 2 мая 2008.
- ↑ Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- ↑ Абвестка аб канферэнцыі Архівавана 22 чэрвеня 2008.
- ↑ Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- ↑ Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- 1 2 Артыкул у газеце «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2007 года// nashaniva.by(недаступная спасылка)
- ↑ Матэрыялы чытанняў// Каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- ↑ Матэрыялы канферэнцыі // Каталог ЦНБ АН Беларусі Архівавана 1 красавіка 2022.
- ↑ IX Міжнародныя Купалаўскія чытанні Архівавана 6 верасня 2010.
- ↑ Абвестка аб ІХ Купалаўскіх чытаннях на радыёстанцыі «Беларусь»(недаступная спасылка)
- ↑ У Мінску — Купалаўскія чытанні (фотарэпартаж)// racyja.com(недаступная спасылка)
- ↑ Хто спадчыннікі Купалы?//газета «Культура»
- ↑ Беларусь шырока адзначыць 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы // Культагляд(недаступная спасылка)
- ↑ Янка Купала і Гродна // «Наша Ніва», 17 сакавіка 2010 года(недаступная спасылка)
- ↑ У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася VIII навуковая канферэнцыя «Рэспубліканскія купалаўскія чытанні»(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Літаратурныя музеі Беларусі Архівавана 7 мая 2008.
- Матэрыялы Рэспубліканскіх купалаўскіх чытанняў 2001 года, Гродна