Любоў Мікалаеўна Красеўская
Любоў Мікалаеўна Красеўская (26 верасня 1953, в. Маісееўка, Краснатуранскі раён, Краснаярскі край) — паэт, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзілася ў сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага края. Дзяцінства прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім.
У 1972 годзе скончыла Абаканскае педагагічнае вучылішча (настаўнік пачатковых класаў), у 1991 — Санкт-Пецярбургскі гуманітарны ўніверсітэт прафсаюзаў (арганізатар-метадыст культурна-асветніцкай працы вышэйшай кваліфікацыі).[1]
Вершы пачала пісаць з сямі гадоў. Упершыню апублікавалася ў 1982 годзе ў гарадской газеце «Черногорский рабочий».
З 1980 года піша аўтарскія сцэнарыі массавых мерапрыемстаў і святаў. Удзельніца семінара маладых паэтаў Сібіры і Далёкага Усходу (Краснаярск, 1988). Прымала актыўны ўдзел у працы Краснаярскага гарадскога літаб’яднання «Диалог», якім кіравала паэтэса Аіда Фёдарава, і з’яўлялася членам Дзіўнагорскага гарадскога літаб’яднання «Потомки Ермака» — кіраўнік: сакратар Краснаярскай краявой пісьменніцкай арганізацыі паэт Уладлен Белкін (1985—1989).
У Сібіры працавала ў Палацах культуры гарадоў Чарнагорска і Краснаярска.
У 1989 годзе з Сібіры пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Працавала дырэктарам клуба ААТ «Дываны Брэста».
У студзені 2006 года выбрана намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У цяперашні час працягвае працаваць на гэтай пасадзе. Арганізатар, сцэнарыст і рэжысёр найбуйнейшых святаў і фестываляў, якія праводзяцца РОО «Русское общество» і Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі (фестывалі рускай паэзіі ў Беларусі «Созвучье слов живых», прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры, Брэсцкае абласное свята «Паэтычны вянок Берасцейшчыны», прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі і інш.).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.
Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі з 2009 года.
Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2011 года.
Творчасць
АЎТАР КНІГ:
«С любовью о любви» (Брест, «Издательство С. Лаврова», 2004).
«На два голоса» (Брест, «Альтернатива», 2009).
ПЕРАКЛАДЫ:
«Изломы судьбы»: перевод книги прозы Яна Рихнера с польского на русский язык (Варшава, «Книжное издательство IBIS», 2016).
УКЛАДАЛЬНІК ЛІТАРАТУРНЫХ ЗБОРНІКАЎ:
«Созвучье слов живых» (Брест, «Альтернатива», 2006, 2007, 2009, 2011, 2013).
«Уроки русского» (Брест, «Брестская типография», 2007).
«Адкрыццё» (Брэст, «Альтернатива», 2008, 2009).
«Сучасная польская паэзія ў перакладах берасцейцаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2017).
ПУБЛІКАЦЫІ Ў ЛІТАРАТУРНЫХ ЗБОРНІКАХ:
«Современное русское зарубежье». Антология. I том, четвертая книга «ПРОЗА, ПОЭЗИЯ» (Москва, «Академика», 2010).
«Созвучье слов живых» (Брест, «Альтернатива», 2006; 2007; 2009; 2011; 2013).
«Мир — твоя колыбель…»: стихи российских соотечественниц, которые живут за границей (Москва, «Серебряные нити», 2008).
«Фантазии серебряного облака» (Брест, «Альтернатива», 2010).
«Сила слабости» (Брест, «Альтернатива», 2013). «На одном языке»: поэзия (Рязань, ГУП РО «Рязанская област- ная типография», 2015; 2016; 2017).
Удзел у літаратурных фестывалях і форумах
2001 г. — Масква, 2006 і 2012 гг. — г. Санкт-Пецярбург — удзельніца Сусветных кангрэсаў расійскіх суайчыннікаў.
2007, 2010 гг. — удзельніца I і II фестываля расійскіх суайчыннікаў замежжа «Русская песня» (Расія, г. Масква).
2004, 2006, 2008, 2010, 2012, 2014 гг. — удзельніца Усебеларускіх фестываляў нацыянальных культур у г. Гродна.
2006, 2007 гг. — Смаленск; 2010 г. — Масква — Смаленск - удзельніца Міжнародных фестываляў народнай творчасці «С Россией в сердце».
2007 г. — удзельніца Міжнароднай канферэнцыі «Мир женщины» (Данія, г. Капенгаген).
2007 г. — уладальнік прэміі часопіса «Новый берег» (Данія, г. Капенгаген).
2008 г. — удзельніца Першай міжнароднай канферэнцыі «Роль женщины в сохранении духовных и культурных традиций» (г. Вісбадэн, Германія).
2008 г. — пераможца міжнароднага конкурсу «Мир — твоя колы- бель» сярод расійскіх суайчынніц, якія жывуць за мяжой (Германія, г. Вісбадэн).
2009 г. — удзельніца XVII Еўрапейскіх дзён спадчыннасці ў музеі Ю. Крашэўскага (Раманава, Польшча).
2010 г. — уладальнік дыплома лаўрэата рэспубліканскага літконкурсу «Лепшы твор 2009 года» ў намінацыі «Паэзія» (Мінск).
2011 г. — канферэнцыя: «Международная межкультураная про- грамма обмена опытом в области образования и культуры» Беларусь — Германія (г. Франкфурт-на-Майне).
2012 г. — Рэспубліканскі бібліяфестываль «Литературная Хакасия в Черногорске», прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры ў Рэспубліцы Хакасія, РФ
2014, 2015, 2016, 2017 гг. — Сусветны дзень паэзіі ЮНЕСКА (Рэспу- бліка Польшча, Варшава).
2012 г.- Міжнародны паэтычны фестываль «Вернуться в Россию стихами и прозой: русскоязычные писатели вне России» (Рэспубліка Польшча, г. Слупск).
2014 г. — II Фестываль славянскай паэзіі ў Лондане.
2014, 2015, 2016, 2017 гг. — Сусветны дзень паэзіі ЮНЕСКА (Рэспубліка Польшча, г. Варшава; Расія, г. Разань).
2014, 2015, 2016, 2017 гг. — фестывалі славянскай паэзіі (Рэспубліка Польшча, г. Варшава).
2016 г. — XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Державинские чтения» з дакладам: «Державин и Белоруссия» (г. Казань).
Прызнанне
У 2009 годзе ўзнагароджана праўленнем ГА «Белорусский славянский комитет» медалём «100 гадоў славянскаму руху на землях Беларусі. 1909—2009 гг.».
У 2012 годзе Цэнтр гуманістычнага і дзелавога супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой — Маскоўскі Дом суайчынніка — узнагародзіў медалём «За большой вклад в работу по сохранению русской истории, наследия и культурных традиций за рубежом».
У кастрычніку 2016 года на з’ездзе Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы ўзнагароджана медалём Саюза пісьменнікаў Расіі «Память России — Вера. Отечество. Честь» за правядзенне шасці фестываляў рускай паэзіі ў Рэспубліцы Беларусь «Созвучье слов живых».
У маі 1993 года занесена на Дошку гонару за высокія паказчыкі ў працы і асабісты творчы ўклад у работу калектыва ААТ «Дываны Брэста».
2002 г. — Грамата Рэспубліканскага ГА «Русское общество» за падрыхтоўку і правядзенне літаратурна-музыкальнага свята «В начале было слово…», прысвечанага Дню славянскага пісьменства і культуры.
2007 г. — Дыплом лаўрэата IV Міжнароднага фестывалю мастацкай творчасці суайчыннікаў «С Россией в сердце» (г. Смаленск).
2007, 2010 гг. — Пісьмо падзякі ад аргкамітэта фестывалю «С Россией в сердце».
2007, 2010 гг. — Дыплом лаўрэата I і II Міжнародных фестываляў расійскіх суайчыннікаў замежжа «Русская песня» (г. Масква).
2010 г. — Грамата па прадстаўленні Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (г. Масква).
2009, 2010, 2011, 2012, 2013 гг. — Дыплом лаўрэата Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур «Суквецце культур». Намінацыя «Мастацкае слова» (г. Гродна).
2010, 2013, 2014, 2017 гг. — Граматы Саюза пісьменнікаў Беларусі.
2012 г. — Дыплом удзельніка Міжнароднага фестывалю «Вернуться в Россию стихами и прозой» (г. Слупск, Рэспубліка Польшча).
2012 г. — Грамата ГКУ г. Масквы «Центр гуманитарного и делового сотрудничества с соотечественниками за рубежом — Московский Дом соотечественника».
2013 г. — Пісьмо падзякі ад Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта за плённую працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада.
2013 г. — Пісьмо падзякі ад Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску за ўклад ва ўмацаванне расійска-беларускага культурна- гуманітарнага супрацоўніцтва.
2014 г. — Пісьмо падзякі ад установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» за шматгадовае супрацоўніцтва і арганізацыю яркіх літаратурных вечарын з пісьменнікамі і моладдзю Брэстчыны.
2014 г. — Дыплом Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнароднаму гуманістычнаму супрацоўніцтву.
2016 г. — Дыплом удзельніка XVI Міжнароднага фестывалю «Сусветныя дні паэзіі ЮНЕСКА» (г. Разань).
2017 г. — Дыплом аб прысваенні звання «Ганаровы сябра Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» за ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў у галіне літаратуры.
Публіцыстыка
«Народжаныя для натхнення»: «ЛіМ» (№ 20, 20.05.2011).
«Гавриил Державин в зеркале эпох и культур»: научная статья «Державин и Беларусь. Личность. Биография. Творчество» (Казань, «Издательство Казанского университета», 2016).
«Нахлынувшему чувству повинуясь»: к поэтическому сборнику Т. Шульги «Крылья из ситца» (Брест, «Альтернатива», 2011).
«Вечная недосказанность слов»: к сборнику стихов Оксаны Валуй «Постучи в моё сердце» (Брест, «Альтернатива», 2014).
«Линия Судьбы»: да зборніка вершаў Г. Тамашэвіча «Шлях» (Брэст, ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014).
«Буквицы предречения»: к сборнику А. Смилиной «Круговорот надежды и мечты» (Брест, ОАО «Брестская типография», 2015).
Зноскі
- ↑ 1
Літаратура
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
- «С заглавной буквы слова и чувства» — предисловие к сборнику «С любовью о любви», А. Каско (Брест, «Издательство С. Лаврова», 2004).
- «Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ» — УП «Энциклопедикс», 3-й выпуск биографической энциклопедии (Минск, 2006).
- «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008).
- «Песня, идущая от сердца» — предисловие к сборнику «На два голоса», В. Гришковец (Брест, «Альтернатива», 2009).
- «Вся жизнь моя — хожденье за границы» — предисловие к сборнику «На два голоса», М. П. Жигалова (Брест, «Альтернатива», 2009).
- «НОВАЯ НЕМИГА ЛИТЕРАТУРНАЯ» — А. Аврутин (№ 3, 2009; № 1, 2015; № 3, 2017).
- «GOŚCINIEC BIALSKI», Рэспубліка Польшча, г. Бяла-Подляска (№ 8-9, 2009).
- «ЛіМ» (22.12.2010; 31.05.2013; 28.11.2014).
- «РУССКИЙ ЯЗЫК И ЛИТЕРАТУРА» — часопіс. З серыі «В помощь педагогу» (№ 7, 2011).
- «ВЕСНІК АДУКАЦЫІ» — часопiс, М. П. Жыгалава (№ 9, 2011).
- Манаграфія. М. П. Жыгалава:”Интерпретация и анализ в литера- туре: теория и практика” — Брэст, БрГУ імя. А. С. Пушкіна, 2011.
- «РАБОТНИЦА» — часопіс, Н. Лайдзінен (№ 3, 10.03.2012).
- «АСТРАМЕЧАЎСКІ РУКАПІС» (№ 1 (5), 2014), № 4 (8), 2014).
- «ПОЭЗИЯ СЕГОДНЯ» («POEZJA DZISIAJ») — часопіс Міністэрства культуры і Нацыянальнай спадчыннасці Рэспублікі Польшча, г. Варшава, Выдавецтва IBIS (№ 107, 2014).
- «ОГНИ ЕНИСЕЯ», РФ, Красноярский край, г. Дивногорск (3 июля, 2012).
- «ЛИТЕРАТУРНАЯ РОССИЯ» (№ 25, 22.06.2007).
- «СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ» (№ 43, 20.11.2008).
- «ЗАРЯ» (31.07.2008; 20.11.2008; 15.04.2010; 03.02.2011; 09.07.2011; 03.09.2011; 24.10.2013; 30.10.2014; 16.05.2015; 21.05.2016; 01.11.2016).
- «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА» (26.03.2006; 13.12.2013; 24.10.2014; 14.11.2014; 20.05.2016; 21.10.2016; 11.11.2016).
- «ВЕЧЕРНИЙ БРЕСТ» (№ 31, 17.04.2002; № 3, 10.01.2006; 19.11.2008; 26.02.2010).
- «ЗАРЯ НАД БУГОМ» (02.04.2008; 24.05.2008; 22.11.2008; 01.04.2009; 02.02.2011; 02.07.2011; 20.07.2011; 26.01.2015).
- «БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР» (№ 47, 20.11.2008; № 13, март 2012).
- «БРЕСТСКИЙ ВЕСТНИК» (12.01.2012; № 27, 02.07.2015; 10.11.2016).
- «ПIНСКI ВЕСНIК» (19.03.2010).
Спасылкі
- http://gcbs-brest.by/index.php/poeziya-brestchiny/item/1493
- http://www.kb.brl.by
- http://mininform.gov.by/by/news/stuzhka-navin/zhyvaya-klasika-u-brestse/ Архівавана 15 верасня 2020.
- http://virtualbrest.by/news54286.php