Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамашэвіч. Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч (нар. 14 жніўня 1939, в. Долкінды, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся паэт у в. Долкінды, паблізу Нясвіжа. Школьнікам удзельнічаў у літаратурных конкурсах, друкаваўся ў раённай газеце «Чырвоны сцяг», рэспубліканскіх «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена». У пятнаццацігадовым узросце стаў членам літаратурнага аб’яднання пры райгазеце. У школе рэдагаваў вучнёўскую газету. Пазней, скончыўшы дзесяцігодку, быў адказным сакратаром калгаснай шматтыражкі.
Закончыў Калініградскае медыцынскае вучылішча, служыў у Савецкай арміі, працаваў памочнікам дырэктара па культурна-выхаваўчай рабоце прафтэхвучылішча ў Данбасе, закончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. 16 гадоў узначальваў шматтыражную газету «Тэкстыльшчык» у Баранавічах.
З 1984 па 1991 гады загадваў сектарам сродкаў масавай інфармацыі абкама КПБ; быў кіраўніком абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра па выданні кніг «Памяць».
З 1991 па 2002 — начальнік упраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.
З 2003 года па 2014 — старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў». Цяпер — член камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы ГА «Беларускі саюз журналістаў», кіраўнік прэсгрупы Брэсцкага абласнога савета ветэранаў.
Георгій Тамашэвіч не толькі кіраўнік, але і творца. Салідныя калектыўныя зборнікі: «Берасцейскія карані», «Нашчадкам слова застаецца», «Брэстчына вачыма журналістаў», «Зямля берасцейская», «Брэсцкія ўрокі Машэрава» і многія іншыя — гэта найперш яго клопат, яго вялікі не толькі арганізацыйны, але і творчы ўклад.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года, з 2009 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Творчасць
Аўтар кніг:
- Брестские уроки Машерова. — Мн. : Бел. о-во «Знание», 1998. — 77 с. — ISBN 985-6093-17-1.
- «Жытнёвае слова»: вершы (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2007).
- «Новы дзень»: вершы, паэма, гумар (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2009).
- «Журналистские будни»: очерки (Брест, «Брестская типография», 2014).
- «Шлях» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2015).
- Зборнік санетаў і вершаў «Анёл над Брэстам» (рэдакцыя абласной газеты «Заря», 2019).
Публікацыі ў літаратурных зборніках:
- Берасцейскія карані’98: Гіст.-краязн. і літ. зб. / Рэдкал.: Г. С. Тамашэвіч (гал. рэд.) і інш. — Брэст : Упр. па друку Брэсц. аблвыканкама, 1998. — 316 с.
- Зямля Берасцейская: [Альбом / Аўт. тэксту і ўклад. Г. С. Тамашэвіч. — Мн. : Беларусь, 1999. — 131 с.
- Нашчадкам слова застаецца: [Пра газеты, журналістаў, друкароў Брэстчыны: Зборнік / Уклад. Г. С. Тамашэвіч. — Брэст : Упр. па друку Брэсц. аблвыканкама, 2001. — 209 с.
- «Брэстчына вачыма журналістаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2005).
Узнагароды
Атрымаў узнагароды: медаль «За доблестный труд» (1970), званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза жуналістаў» (1990), «Выдатнік друку Беларусі» (1999), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», «Чалавек года-2013» Брэсцкай вобласці.
Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За выдатны ўклад у беларускую журналістыку» (2009).
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Паэзія» (2019)
Публіцыстыка
Газета «ЗАРЯ»:
- «Животворный родник газетного слова» (23.10.2003).
- «Книжный праздник» (03.08.2010).
- «Искусство газетной полосы» (30.03.2013).
- «История пишется делами» (08.08.2013).
- «Памятка дней журналистских» (17.12.2013).
- «Слово, обращённое в вечность»: пра М. Елянеўскага (03.05.2014).
- «Диалог над раскрытой книгой»: з паэтам М. Куляшом (21.05.2016).
Рэцэнзіі:
- «Сцвярджаю дабрыню»: некалькі слоў пра сябе, газета «Народная трыбуна» (15.08.2014).
- «Гумар з перспектывай»: на кнігу В. Рэчыца «Паўцарства за ўсмех» (21.01.2017).
- «Зарыфмаваная проза»: на кнігу Г. Марчука «Час і месца» (30.11.2017).
Літаратура
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
- «Праз далеч часу»: А. Крэйдзіч, газета «Заря» (21.06.2007).
- «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
- «І душа з душою гаворыць»: А. Юдзіцкі, газета «Народная трыбуна» (31.10.2009).
- «Пад родным небам»: А. Юдзіцкі, газета «ЛіМ» (№ 48, 18.12.2009).
- «Зямля берасцейская»: В. Славін на аднайменную кнігу, газета «Народная трыбуна» (№ 33, 25.11.1999).
- «Линия судьбы»: Л. Красеўская на зборнік «Шлях», газета «Заря» (14.08.2014).
- «І зноў на вайне»: А. Юдзіцкі аб зборніку «Шлях», газета «ЛіМ» (№ 26, 02.06.2015).
- «Шлях Георгія Тамашэвіча»: А Юдзіцкі на зборнік «Шлях», альманах «Астрамечаўскі рукапіс» (№ 2, 2015).
- «Трудитесь, и всё у вас будет…»: інтэрв’ю Е. Цімашчук, газета «Брестский вестник» (№ 19, 08.05.2014).
Спасылкі
- http://kb.brl.by
- http://www.gcbs-brest.by/index.php/component/k2/item/1753
- http://www.zviazda.by/ru/node/144495
- http://mininform.gov.by/by/news/stuzhka-navin/zhyvaya-klasika-u-brestse/ Архівавана 15 верасня 2020.