Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч
Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Заверша Драгічынскага раёна. Да 1978 года жыў у гэтай вёсцы і вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў в. Рудск Іванаўскага раёна. Затым была вучоба ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які закончыў у 1984 годзе.
З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.
У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.
Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».
У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».
У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».[1]
У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.
З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».
З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ “Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе».
Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.
Творчасць
Кнігі
- «Права на ўсмешку» (Мінск, “Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 1994).
- «Палескі Напалеон» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2001).
- «Параненыя мары» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2002).
- «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»: дакументальная кніга (Мінск, «Мастацкая літаратура», 20*05).
- «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Кіеў, «Барановский В. С.», 2007).
- «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Брэст, «Альтернатива», 2008).
- «Роднае, шчымлівае» (Мінск, «Літаратура і мастацтва», серыя «ЛіМаўскі фальварак», 2012).
- «Зборнік прозы»: у сааўтарстве (Мінск, «Беларусь», 2012).
- «Хуліган»: проза (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2017).
Творы друкаваліся амаль у сотні літаратурных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы.
Прызнанне
Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992).
Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995).
Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005).
Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» «За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве» (2008).
Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы» (2011).
Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012).
Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).
«Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.
Публіцыстыка
Часопісы: «МАЛАДОСЦЬ», «ПЕРШАЦВЕТ», «БЕЛАРУСКАЯ ДУМ- КА», «НЁМАН», «БРАТИНА», «БЕЛАЯ ВЕЖА».
Газеты: «ЛіМ», «ЗАРЯ», «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА», «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА», «БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР», «ЧЫРВОНАЯ ЗВЯЗДА» і шматлікіх іншых раённых, гарадскіх, аб’яднаных газетах.
ПРАДМОВЫ:
-
“В добрый путь, «Берёзовая роща»: к сборнику стихов «Берёзовая роща» П. Хомич (Брест, «Альтернатива, 2005).
-
„Красотой земною очарованный“: к сборнику стихов разных лет „Вы…“ Владимир Черник (Брест, „Альтернатива“, 2007).
-
„Шчаслівая? Пакутніца? паэтэса!“: да кнігі „Вышыванка“ Святланы Локтыш (Брэст, „Альтернатива“, 2008).
-
„Паміж Зямлёю і Словам“: да кнігі „Новы дзень“ Георгія Тамашэвіча (Брэст, „Брэсцкая друкарня“, 2009).
-
„Лица“ Александра Юдицкого»: к книге «Лица. Судьба семьи в судьбе страны» А. Юдицкого (Брест, «Альтернатива», 2011).
-
«Слово об авторе. Кто есть кто?»: послесловие к книге «Записки прокурора — седого полковника юстиции» Анатолия Денисейки (Брест, «Альтернатива», 2015).
-
«…Як чысты гром свабоды»: да зборніка вершаў «Дарога ў восень» Галіны Бабарыка (Брэст, «Альтернатива», 2016).
-
«Усё вакол — літаратура»: да кнігі «Яблычны спас» Анатоля Галушкі (Брэст, «Альтернатива», 2016).
А таксама да літаратурных зборнікаў «Созвучье слов живых» (Брэст, «Альтернатива», 2006—2007), «Адкрыццё» (штогадовы зборнік лепшых работ удзельнікаў літконкурсаў для дзяцей і юнацтва, укладальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца (Брэст, «Альтернатива», 2008—2016), ды некалькі дзясяткаў прадмоў да іншых кніг, у асноўным берас- цейскіх аўтараў.
Зноскі
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
-
Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 2000).
-
«Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). З’яўляецца ўкладальнікам і рэдактарам гэтага выдання.
-
«Возвращение к себе, или Реалии прозы Анатолия Крейдича»: В. Гришковец в своей книге «Белые мосты» (Пинск, «Пинская региональная типография», 2004) и в газете «Белорусская нива».
-
«Залатое пяро» рэдактару газеты”: Ірына Саломка, «Чырвоная звязда» (22.12.2009).
-
«Атлантыда Анатоля Крэйдзіча»: В. Локун на кнігу «Роднае, шчымлівае», часопіс «Маладосць» (№ 2, 2013).
-
«Застацца сабой»: Алесь Марціновіч на кнігу «Хуліган», газеты «ЛіМ» (№ 23, 09.06.2017) і «Заря» (№ 98, 31.08.2017) ды інш.
Спасылкі
http://zviazda.by/be/tags/anatol-kreydzich
http://knihi.com/Anatol_Krejdzic/Baravy_miod.html
http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=28338
http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21399
- ↑ 1