wd wp Пошук:

Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семашкевіч. Рыгор Семашкевіч (12 верасня 1945, в. Дамашы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 11 чэрвеня 1982) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1966). Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 1967—1969 — аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1970 выкладаў беларускую літаратуру ў гэтым жа ўніверсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1969).

Дэбютаваў вершамі ў 1960. Аўтар зборнікаў паэзіі «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987), кнігі прозы «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).

Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу» (1971).

Выявіў многія цікавыя, невядомыя раней, факты пра трупу Ігната Буйніцкага. У 1974 годзе ў Празароках яму ўдалося пагаварыць і запісаць размову з 88-гадовым Янам Голерам, цымбалістам трупы Ігната Буйніцкага. Пазней Семашкевіч надрукаваў эсэ ў газеце «Літаратура і Мастацтва», пад назвай «Світка Буйніцкага»[1].

Зноскі

  1. https://nashaniva.by/index.php/?c=ar&i=175543(недаступная+спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be