wd wp Пошук:

Саша Філіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіпенка. Саша Філіпенка (12 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка і паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пасля закрыцця ў Мінску ЕГУ пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург, дзе скончыў філалагічны факультэт СПБГУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку.

Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні, быў вядучым тэлеканала «Дождж».

Творчасць

Аўтар рамана «Чырвоны Крыж», які пераведзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку лепшых раманаў года[1].

Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне»[2].

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст пісьменніка старшыні ІІХФ Рэнэ Фазелю, у якім задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[3][1].

Зноскі

  1. 1 2 Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі?. Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 24 лютага 2021.
  2. Пісьменнік Саша Філіпенка: Бабуля аддала ўсе грошы махлярам, якія сказалі, што я насмерць збіў чалавека
  3. Sasha Filipenko «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.) . Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be