Яўген Міхайлавіч Крупенька
Яўген Міхайлавіч Крупенька (20 жніўня 1936, вёска Саськаўка, Шклоўскі раён — 1990) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 годзе закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута — супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП РБ з 1980 года.
Творчасць
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэнні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і рускіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Творы
- Салаўі: Вершы. — Мн., 1969.
- Малінавы год: Вершы. — Мн., 1971.
- Нядзеля:Вершы. — Мн., 1972.
- Колеры: Вершы. — Мн., 1973.
- Бусліны човен: Лірыка. — Мн., 1975.
- Нашы святы: Вершы. — Мн., 1975.
- Усе работы добрыя: Вершы. — Мн., 1977.
- Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініацюры. — Мн., 1978.
- Хто нам дом пабудаваў. — Мн., 1978.
- Стрэчанне:Вершы. — Мн., 1981.
- Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра. — Мн., 1984.
- Карэнні:Вершы, байкі, паэмы. — Мн., 1986.
- Гекзаметр баразны: Вершы. — Мн., 1988.
Зноскі
Літаратура
- Крупенька Яўген Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 486. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Крупенька Яўген Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»