Іван Аляксандравіч Матыль
Іван Аляксандравіч Матыль (18 верасня 1914[1], в. Дуброўскія Коханаўскага раёна[1], цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці — 1961) — беларускі журналіст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовае Аршанскае педагагічнае вучылішча. З 1932 года ў журналістыцы. Скончыў Мінскі інстытут журналістыкі (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, рашэннем ЦК ЛКСМ БССР, у 1942 годзе І. Матыль закінуты ў тыл праціўніка на тэрыторыю Беларусі. Кіраваў Магілёўскай абласной падпольнай камсамольскай арганізацыяй. У сакавіку 1944 года, пасля смерці Міхаіла Барашкава, зацверджаны на пасаду галоўнага рэдактара падпольнай «Чырвонай змены». Рэдакцыю «Чырвонай змены» І. Матыль узначальваў пэўны час і ў паваенныя гады, правёў вялікую работу па стварэнні аўтарскага калектыву, навучанні рэдакцыйных кадраў.[1]
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны»[1]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[1]
Зноскі
Літаратура
- Бараноўскі Я. Тры «Звязды» // «Звязда» № 123 (27733), 3 ліп. 2014. — С. 5.