wd wp Пошук:

Іван Аляксандравіч Матыль

Іван Аляк­санд­ра­віч Матыль (18 верасня 1914[1], в. Дуброўскія Ко­ха­наў­ска­га ра­ё­на[1], цяпер Талачынскі раён Ві­цеб­скай воб­лас­ці — 1961) — беларускі журналіст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў ся­лян­скай сям’і. Скон­чыў двух­га­до­вае Ар­шан­скае пед­агагічнае ву­чы­лі­шча. З 1932 года ў жур­на­ліс­ты­цы. Скончыў Мінск­і ін­сты­ту­т журналіс­ты­кі (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, ра­шэн­нем ЦК ЛКСМ БССР, у 1942 годзе І. Ма­тыль закінуты ў тыл пра­ціў­ні­ка на тэрыторыю Беларусі. Кіраваў Магілёўскай аб­лас­ной падпольнай кам­са­моль­скай ар­га­ні­за­цы­яй. У сакавіку 1944 года, пасля смер­ці Мі­хаіла Ба­раш­ка­ва, за­цвер­джа­ны на пасаду галоўнага рэдактара падпольнай «Чырвонай змены». Рэдакцыю «Чырвонай змены» І. Матыль узначальваў пэўны час і ў паваенныя гады, правёў вя­лі­кую ра­бо­ту па ства­рэн­ні аўтарскага калектыву, навучанні рэ­дак­цый­ных кад­раў.[1]

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Бараноўскі Я. Тры «Звязды»…

Літаратура

  • Бараноўскі Я. Тры «Звязды» // «Звязда» № 123 (27733), 3 ліп. 2014. — С. 5.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена»
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be