Ёахім Гаўк
Ёахім Гаўк[3] (ням.: Joachim Gauck; 24 студзеня 1940, Ростак, Мекленбург, Германія) — нямецкі палітычны дзеяч, прэзідэнт Германіі з 23 сакавіка 2012[4] па 19 сакавіка 2017. Пратэстанцкі пастар, адзін з лідараў праваабарончага руху ў ГДР, ён быў актыўным сябрам і рэгіянальным прадстаўніком апазіцыйнага Новага форуму і дэпутатам Народнай Палаты ГДР апошняга склікання ад некамуністычнага Альянсу 90. Пасля стварэння адзінай Германскай дзяржавы з 1990 па 2000 год быў першым кіраўніком архівамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР (Штазі). Быў у ліку падпісантаў Пражскай дэкларацыі, а таксама Дэкларацыі аб злачынствах камунізму.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119323710 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Bundespräsident Joachim Gauck — BPrA. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ Хроніка апошніх падзей // Звязда. — 2012. — № 52.
- ↑ Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Мінск — Ёахім Гаўк выбраны федэральным прэзідэнтам пераважнай большасцю галасоў Архівавана 3 мая 2012.