Ёван Раіч
Ёван Ра́іч (11 лістапада 1726, Срэмскі-Карлаўцы, Сербія — 11 снежня 1801) — сербскі гісторык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў паселішчы Срэмскі-Карлаўцы, вучыўся ў езуіцкай гімназіі ў Комаране, затым у пратэстанцкай у Шопране і нарэшце ў 1752—1756 гадах вывучаў багаслоўе ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Затым некаторы час выкладаў у Срэмскі-Карлаўцах і Нові-Садзе, а ў 1772 годзе прыняў пострыг у Ковільскім манастыры, дзе ў далейшым стаў архімандрытам і правёў астатак жыцця за сачыненнем літаратурных і гістарычных прац. Пісаў на мностве моў, у тым ліку рускай[2], нямецкай, венгерскай, царкоўнаславянскай і лацінскай.
Навуковая дзейнасць
Аўтар «Гісторыі розных славянскіх народаў і найперш за ўсё балгар, харватаў і сербаў…» (Исторія разныхъ славенскихъ народовъ, наипаче болгаръ, хорватовъ и сербовъ, изъ тмы забвенія изятая, Вена, 1794—1795, ч. 1—4), у якой найбольшую каштоўнасць маюць ч. 2 (канец) — 4, прысвечаныя гісторыі Сербіі ад часоў старажытнасці да другой паловы 18 ст. У гэтым творы Раіча адлюстраваўся рост нацыянальнай самасвядомасці сербскага народа і яго імкненне да вызвалення ад турэцкай няволі. У 1772 прыняў манаскі сан і займаўся напісаннем багаслоўскіх твораў і перакладамі.
Зноскі
- 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Raič, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 24. — S. 249.
- ↑ Большая школьная энциклопедия «Руссика». История Нового времени. 16-18 вв. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 512.
Літаратура
- Раіч Іован // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.