Ёган Готфрыд Гердэр
Ёган Готфрыд Гердэр[7] (ням.: Johann Gottfried von Herder; 25 жніўня 1744 — 18 снежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філосаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Марунгене, невялікім мястэчку ва Усходняй Прусіі, у сям’і школьнага настаўніка. Па заканчэнні школы, знаёмы расійскі ваенны хірург пераканаў яго заняцца медыцынай і перавёз у Кёнігсберг. Але Гэрдер прыняў іншае рашэнне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсберскага ўніверсітэта. Там ён слухаў лекцыі магістра філасофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, аднак іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.
Пасля Кёнігсберга Гердэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасць святара з педагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск’ё, Жана Д’Аламбера і Дэні Дзідро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Германію, стварае трактат «Пра паходжанне мовы», атрымоўвае прэмію ў Берлінскай Акадэміі навук.
З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралогіі — «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва».
Гердэр памёр у 1803 у Веймары.
Ідэі
Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытанне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасцю чалавецтва. Як асветнік ён лічыць галоўнай асаблівасцю чалавека яго разумнасць, якая адрознівае людзей ад жывёльнага свету. Розум — не прынароджаная якасць, але ён развіваецца ў працэсе жыццядзейнасці; разумнасць дасягаецца. Развіццё розуму адбываецца ў грамадстве, а сувязі чалавека з іншымі людзьмі забяспечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.
Увогуле, ён вылучае тры фундаменты культуры: розум, грамадства і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям’я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэслівае значэнне нацыянальных культур і мовы як паказчыка нацыянальнай спецыфікі культуры.
Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць развіццю рэлігіі і гуманнасці».
Гердэр адным з першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменні культуры ён надаваў вялікае значэнне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасці вывучэння нацыянальных культур.
Зноскі
- 1 2 3 4 Банникова Н. П. Гердер // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118549553 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Гердер Иоганн Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ К. Арабажин Гердер, Иоганн Готфрид // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 471–473.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑
|
Літаратура
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёган Готфрыд Гердэр