wd wp Пошук: ⬜

Ёдгар Абід

Ёдгар Абід (узб.: Ёдгор Обид; нар. 15 снежня 1940, Ташкент) — узбекскі паэт і дысідэнт. Стварыў слова «башызм», якое апісвае сярэднеазіяцкую дыктатуру.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 снежня 1940 года. Служыў у войску. У 1975—1981 гадах вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага. За свае вершы быў сасланы ў Сібір (1981—1985). У 1989 годзе стаў членам руху «Бірлык», з якога хутка выйшаў. У 1992 годзе пад пагрозай арышту з’ехаў з Узбекістана, пасля чаго жыў у Азербайджане, Грузіі, Турцыі і Расіі. У Расіі, дзе пражыў тры гады, супрацоўнічаў з узбекскай службай Радыё «Свабода». У Маскве паэта тройчы збівалі невядомыя[1]. У 1996 годзе стаў лаўрэатам прэміі Human Rights Watch. У 1997 годзе прыязджае ў Аўстрыю[2]. Стыпендыят праекта горада Грац «Пісьменнікі ў выгнанні» (1997—1998)[3]. У 2003 годзе атрымаў грамадзянства Аўстрыі[4]. У 2007 годзе стаў членам Міжнароднага ПЭН-клуба ў выгнанні. Стварыў слова «башызм», якое апісвае ўзбекскую дыктатуру Іслама Карымава[1].

Памяць

Аўстрыйскі кампазітар Томас Турнхэр напісаў музыку для хора на некалькі вершаў паэта[5][6]. У 2019 годзе быў створаны кароткаметражны фільм «Meine Träume toben», прысвечаны дысідэнту[7].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Уладзіслаў Гарбацкі.. «Я веру, што беларусы хутка выбяруцца з пасткі, расстаўленай дыктатарам» (нявызн.). Новы Час (15 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 31 студзеня 2021.
  2. ↑ Бахадыр Мусаев.. Боль и любовь узбекского поэта Едгора Обида (нявызн.). ЦентрАзия (4 лістапада 2009). Праверана 31 студзеня 2021.
  3. ↑ Jodgor Obid (нявызн.). Kulturvermittlung Steiermark. Праверана 31 студзеня 2021.
  4. ↑ Die gefährliche Poesie des Jodgor Obid (нявызн.). Der Standard (3 верасня 2007). Праверана 31 студзеня 2021.
  5. ↑ Уладзіслаў Гарбацкі. «Я веру, што беларусы хутка выберуцца з пасткі, пастаўленай дыктатарам» // Новы Час. — 5 студзеня 2021. — № 1 (709). — С. 11.
  6. ↑ Werkliste von Thomas Thurnher (нявызн.). Musikdokumentationsstelle des Landes Vorarlberg. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 студзеня 2022.
  7. ↑ Daniela Buchegger.. Meine Träume toben: Poetisches Porträt über den usbekischen Dichter Jodgor Obid (нявызн.). Kleinezeitung.at (13 сакавіка 2019). Праверана 15 студзеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Узбекістана Катэгорыя·Паэты Узбекістана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be