wd wp Пошук:

Ёзэф Доў Салавейчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавейчык. Ёзэф Доў Салавейчык (27 лютага 1903, Пружаны, Гродзенская губерня — 9 красавіка 1993, Бостан, ЗША)  — адзін з лідараў артадаксальнага яўрэйства ЗША.

Біяграфія

У 1913 годзе сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна.

Навучаўся ў меламеда Баруха Райсберга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на яго аказаў ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай ешывы.

У 1920 годзе сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую семінарыю «Тахкемоні» («Умудры мяне»‎). У 1924 годзе паступіў у Вольны польскі ўніверсітэт, дзе тры гады вывучаў палітычныя навукі. У 1926 годзе пераехаў у Берлін, каб працягнуць адукацыю. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Крыніца чыстых ведаў і асноваў рэальнасці» — эпістэмалогія і метафізыка Германа Когена.

У 1931 годзе ажаніўся з Тоняй Левіт (1904—1967), у наступным годзе яны пераехалі ў ЗША. Тут ён стаў рабінам яўрэйскай рады Бостана.

У 1935 годзе накіраваўся ў Палесціну, дзе вылучыў сваю кандыдатуру на пост галоўнага рабіна Тэль-Авіва.

У 1937 годзе заснаваў у Бостане школу «Майманідэс».

Пасля смерці бацькі ў 1941 годзе быў прызначаны кіраўніком Семінарыі ў Нью-Ёрку і заставаўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку з прычыны хваробы ў 1985 годзе[1].

Зноскі

  1. Ёзэф Доў Салавейчык (Yosef Dov Soloveitchik) (1903—1993)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be