wd wp Пошук:

Ёнас Авіжус

Ё́нас Аві́жус (літ.: Jonas Avyžius; Медзгінай(літ.) бел., Ёнішкіскі раён, Літва — 7 ліпеня 1999, Вільнюс, Літва) — літоўскі пісьменнік. Народны пісьменнік Літвы (1986).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў журналістам. З 1948 года — прафесійны пісьменнік. Народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). У 1996 годзе быў выбраны членам Сойма, быў членам фракцыі Саюза Айчыны — Кансерватараў.

Творчасць

Аўтар кніг нарысаў «Першыя барозны» (1948), зборнікаў апавяданняў і аповесцяў «Спадчына» (1949), «Людзі і падзеі» (1954), «Буткус Мсцівец» (1957), «Чалавек застаецца чалавекам» (1960), раманаў «Шкляная гара» (1961), «Вёска на раздарожжы» (1964), «Час, калі пусцеюць сядзібы»[6] (1970, Ленінская прэмія 1976), «Колеры хамелеона» (1976), «Дзягімай» (1981). Асноўныя тэмы — жыццё літоўскай вёскі, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці.

Беларускі пераклад

Раман Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» на беларускую мову пераклаў вядомы беларускі паэт і перакладчык Алесь Разанаў (1989).

Зноскі

  1. Авижюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jonas Avyžius // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119171074 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 мая 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119171074 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Час, калі пусцеюць сядзібы на knihi.com

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be