Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў
Ёрдан Стэфанаў Ёўкаў (балг.: Йордан Стефанов Йовков, 9 лістапада 1880, Жэраўна — 15 кастрычніка 1937, Плоўдзіў) — балгарскі пісьменнік-празаік.
Біяграфія
Ёрдан Ёўкаў нарадзіўся ў вёсцы Жэраўна. Скончыў гімназію ў Сафіі (1900). Пасля атрымання дыплома жыл у Дабруджы. Пачаў літаратурную кар’еру вершамі ў духу сімвалізму, першая публікацыя адбылася ў 1902 годзе. У 1904 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Сафійскага ўніверсітэта. Да 1912 годзе працаваў настаўнікам. Удзельнічаў у дзвюх Балканскіх войнах (1912—1913).
Працаваў рэдактарам у часопісе «Народная армія», дзе апублікаваў першы ваенны нарыс. У 1915 годзе быў мабілізаваны для ўдзелу ў Першай сусветнай вайне. Пасля вайны пісаў прозу: зборнік «Апавяданні» (1917—1918), зборнік «Апошняя радасць» (1926), аповесць «Жнец» (1920), раман «Памесце ля мяжы» (1934). Творы Ёўкава былі перакладзены на трыццаць сем моў.
Апошнія гады жыцця цяжка хварэў. Памёр у Плоўдзіве ў 1937 годзе, пахаваны ў Сафіі. Пахаванне суправаджалася вялікім сходам народа.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Yordan Yovkov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.novinite.com/view_news.php?id=131307
- ↑ http://bnr.bg/en/post/100380230/intense-literature-8-the-dna-of-beauty-yordan-yovkov
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776479 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
- Ёрдан Ёўкаў у ВСЭ
- Апавяданні Ёрдана Ёўкава Архівавана 18 лютага 2010. (балг.)