Ёсеф Гора
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гора. Ёсеф Гора (чэшск.: Josef Hora; 8 ліпеня 1891, м. Добржынь каля г. Роўдніцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 21 чэрвеня 1945) - чэшскі паэт і празаік. Народны мастак Чэхаславакіі (1945). Удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць нацыянальнага і сацыяльнага ўціску ў Заходняй Беларусі.
Творчасць
На яго раннія паэтычныя творы (зборнік «Вершы», 1915) паўплывалі падзеі Першай сусветнай вайны. У 1918—1920 гг. адзін з тэарэтыкаў пралетарскага мастацтва і рэвалюцыйнай паэзіі. Аўтар зборнікаў «Працоўны дзень» (1920), «Сэрца і хаос свету» (1922), «Бурлівая вясна» (1923), кнігі прозы «Сацыялістычная надзея» (1922), рамана «Галодны год» (1926) і інш. Зборнікі вершаў «Махоўскія варыяцыі», «Ціхія пасланні» (абодва 1936), «Родны дом» (1938), «Запіскі з немачы» (1945), паэма «Ян-скрыпач» (1939) прасякнуты філасофскім роздумам пра сэнс чалавечага існавання, лёс айчыны і чэшскага народа.
Перакладаў на чэшскую мову вершы Я. Купалы, А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна. Напісаў артыкул «Беларускія пісьменнікі ў Празе» (1927; пра Я. Купалу, М. Чарота, М. Зарэцкага). На беларускую мову яго творы перакладалі Х. Жычка, С. Панізнік і інш.
Зноскі
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 Josef Hora // Proleksis enciklopedija — 2009.
- 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
- Гора Іосеф. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсеф Гора