wd wp Пошук:

Ёсеф Юнгман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Ёсеф. Ёсеф Юнгман (чэшск.: Josef Jungmann; 16 ліпеня 1773 — 14 лістапада 1847) — чэшскі філолаг, пісьменнік і перакладчык, дзеяч чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Усё жыццё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэшскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постаццю другога пакалення адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэшскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркінэ, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэшска-нямецкі — адну з падставовых для чэшскай літаратурнай мовы прац. Напісаў «Гісторыю чэшскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бераўне, пасля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філасофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўніверсітэта. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 года выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазней стаўся рэктарам Карлавага ўніверсітэта.

Сачыненні

  • Antibohemia, 1814
  • Historie literatury české aneb Soustavný přehled spisů českých, s krátkou historií národu, osvícení a jazyka, 1825
  • Krok
  • Nepředsudečné mínění o české prozódii, 1804
  • O jazyku českém, 1806
  • O klasičnosti literatury a důležitosti její
  • Oldřich a Božena, 1806
  • Rozmlouvání o jazyku českém
  • Slovesnost aneb Sbírka příkladů s krátkým pojednáním o slohu, 1820
  • Slovník česko-německý, 1834-39 (5 dílů), пры садзейнічанні Якуба Малы
  • Slovo ke statečnému a blahovzdělanému Bohemariusovi, 1814
  • Zápisky, 1871.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Jungmann, Joseph Jacob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 319.

Літаратура

  • Emanuel Chalupný: Jungmann, Prag 1909.
  • Julius Dolanský: Jungmannův odkaz (Z dějin české slovesnosti), Prag 1948.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Чэхіі Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be