wd wp Пошук:

Ёсікі Хаяма

Ёсікі Хаяма (12 сакавіка 1894, прэфектура Фукуока — 18 кастрычніка 1945) — японскі пралетарскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў самурайскай сям’і. Працаваў матросам на флоце. Досвед гэтага перыяду жыцця паслужыў асновай яго позніх твораў. У 1920 годзе працаваў на цэментным заводзе ў Нагоі, пасля атрымання вытворчай траўмы спрабаваў беспаспяхова заснаваць прафсаюз. Далучыўся да рабочага прафсаюза ў Нагоі, узначальваў акцыі па паляпшэнні ўмоў працы.

У 1923 годзе быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. У зняволенні напісаў «Жыхары на моры» і «Прастытутка». Пасля вызвалення ў 1926 годзе надрукаваў «Прастытутку» ў часопісе «Літаратурны фронт».

Зноскі

  1. 1 2 Yoshiki Hayama // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Японіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be