wd wp Пошук:

Ёхана Нільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нільсан.

Эльза Ёхана Нільсан (нар. 1 кастрычніка 1973, Упсала) — шведская пісьменніца. Таксама вядомая пад псеўданімам Аманда Лінд.

Бiяграфiя

Ёхана Нільсан нарадзілася ў Упсале, вырасла ў Бурлэнгэ. У падлеткавым узросце Нільсан падарожнічала з сям’ёй у Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Сярод іншага, яна наведвала «станцыі місіі», дзе яе бацька працаваў як місіянер. Падарожжа натхніла пісьменніцу на напісанне рамана пра Афрыку «Я дачка леапарда». Нільсан вывучала тэалогію і паліталогію ва Універсітэце Упсалы, а таксама эканоміку ў Стакгольмскай школе эканомікі.[5]

Творчасць

Ёхана піша раманы для дарослых, дзіцячыя і юнацкія кнігі, кнігі на простай шведскай мове (як для дарослых, так і для моладзі) і аўдыякнігі. [6]

Прызы і ўзнагароды

  • Літаратурная прэмія імя Валстрома і Відстранда (прэмія Пера Уэстберга), 2004 г.
  • Літаратурная прэмія Карын Бойе, 2005 г.
  • Стыпендыя Густава Фродынга, 2005 г.
  • Чытацкая прэмія Стакгольма, 2006 г.
  • Прыз шведскага радыё, 2015 г.
  • Першая прэмія кніжнага журы ў намінацыі «Моладзь» (за «Амаль як Златан»), 2016 г.
  • Прэмія муніцыпалітэта горада Бурлэнгэ ў галіне культуры, 2017 г.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12046232X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Johanna Nilsson // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johanna Nilsson // MAK
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12046232X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Sveriges Befolkning 1990
  6. https://johannanilsson.com

Лiтаратура

  • Bra Svenska A © 2004 Eva Hedencrona, Karin Smed-Gerdin, Peter Watcyn-Jones och Gleerups Utbildning AB.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be