wd wp Пошук:

Іаганес Барбарус

Іаганес Барбарус (эст.: Johannes Barbarus; сапр. імя Іаганес Варэс, эст.: Johannes Vares; 12 студзеня 1890, Хеймталі, паблізу Вільяндзі — 29 лістапада 1946, Талін) — эстонскі паэт і пісьменнік, палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1940), Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (1940—1946).

Біяграфія

Іаганес Варэс скончыў гімназію ў Пернове, у 1910—1914 гадах вучыўся ў Кіеўскім універсітэце на медыцынскім факультэце. У час Першай сусветнай вайны, у 1915—1918 гадах служыў ваенным урачом. Удзельнік баёў у Эстоніі падчас Вызваленчай вайны 1918—1920 гадоў на баку Часовага ўрада, які ўзначальваў К. Пятс, быў узнагароджаны эстонскім ордэнам Крыж Свабоды, які адмовіўся прыняць.

У 1920-1930-х гадах працаваў урачом у Пярну. Па сваіх палітычных перакананнях — радыкал-сацыяліст. У канцы 1910-х — пачатку 1920-х гадоў пачалася яго літаратурная дзейнасць, паэт пісаў пад псеўданімам Барбарус і ўступіў у літаратурную групу Сіўру.

З 21 чэрвеня па 25 жніўня 1940 года Барбарус кіраваў эстонскім урадам, а з уваходжаннем Эстонскай ССР у склад СССР 25 жніўня 1940 года і да смерці займаў пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. З верасня 1940 года Барбарус — член ЦК Кампартыі Эстоніі. У 1941—1944 гадах, падчас нямецкай акупацыі ЭССР, знаходзіўся ў эвакуацыі, пасля выгнання нямецкіх войскаў вярнуўся на радзіму.

29 лістапада 1946 года ў 11.40 раніцы быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі ў палацы Кадрыёрг на падлозе ў ванным пакоі, застрэліўся з пісталета.

Выбраныя паэтычныя зборнікі

  • «Фата Маргана» (1918)
  • «Трыкутнік» (1921)
  • «Кульмінацыя» (1934)
  • «На франтавых дарогах» (1944)
  • «Крок за крокам да Перамогі» (1945)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Johannes Vares // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Эстоніі Катэгорыя·Паэты-самазабойцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be