wd wp Пошук:

Іаганес Вільгельм Енсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Енсен.

Іаганес Вільгельм Енсен[5] (дацк.: Johannes Vilhelm Jensen; 20 студзеня 1873 — 25 лістапада 1950) — дацкі пісьменнік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1944).

Іаганес Вільгельм Енсен нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютландскага паўвострава, у сям’і ветэрынарнага ўрача, збіральніка народнага фальклору, які таксама займаўся антрапалогіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацвёра сталі пісьменнікамі.

У 1944 годзе становіцца лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За рэдкую сілу і багацце паэтычнага ўяўлення ў спалучэнні з інтэлектуальнай дапытлівасцю і самабытнасцю творчага стылю».

Асноўныя працы

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118776126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/302635/Johannes-V-Jensen
  4. 1 2 Йенсен Йоханнес Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. Напісанне імя і прозвішча Іаганес Вільгельм Енсен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.391.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Даніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be