Іван Іванавіч Грамовіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамовіч. Іван Іванавіч Грамовіч (26 ліпеня 1918, Закружка — 1986) — беларускі празаік . Заслужаны работнік культуры БССР (1978).
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1970-78 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»[2].
Творчасць
Друкаваўся з 1935 года[2]. У апавяданнях (зборнікі «Рассказы», 1947; «Широкие озёра», 1951; «Рина-Марина», 1958 і іншыя) паказаў гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё моладзі, закранае важные маральна-этычныя праблемы. Будням рабочых прысвечаны аповесці «Иду с тобой, Москва» (1953), «На крутой горе» (нап. 1950-75), станаўленню характара савецкага чалавека — аповесць «Дали себе слово» (1966-68, новая рэдакцыя «Семья Вишнёвых», 1978)[2]. Аўтар зборнікаў юмарэсак і сатырычных апавяданняў «Нарост» (1961), «Водолей — и так далее» (1975), «Золотой браслет» (1977), зборнікаў апавяданняў для дзяцей «Первое сентября» (1949) і «Солнце сквозь облака» (1964), нарысаў[2].
Бібліяграфія
- Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1978
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.
- 1 2 3 4 Грамович Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
- Рина-Марина / Іван Грамович // Білоруські оповідання. — Київ, 1957. — С. 44-62.
- Три повести : авторизированный перевод с белорусского / Иван Громович. — Минск, 1983