wd wp Пошук:

Іван Іванавіч Сіняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіняўскі. Іван Іванавіч Сіняўскі (22 чэрвеня 1919, в. Жажэлка, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 15 верасня 2001) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. — сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. — партызан атрада імя В. Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага РАНА, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953—1983 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыў у Жодзіне. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 г.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980), раман «Вярыгі» (2001).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be