Іван Іванавіч Хемніцар
Іван Іванавіч Хемніцар (6 студзеня 1745, Енатаеўская крэпасць — 30 сакавіка 1784) — рускі паэт-байкапісец. Член Расійскай акадэміі (1784).
З сям’і выхадцаў з Саксоніі. Служыў у расійскай арміі. З 1782 года расійскі генерал-консул у горадзе Смірна. У байках (кніга «Байкі і казкі N.N. у вершах», 1779; «Байкі і казкі І. І. Хемніцара», часткі 1-3, 1799) высмейваў норавы і фанабэрыстасць памешчыкаў, карысталюбства чыноўнікаў і іншыя грамадскія заганы.
Зноскі
- 1 2 3 Бабаев Э. Г. Хемницер // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- 1 2 3 4 5 Модзалевский Б. Л. Хемницер, Иван Иванович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1901. — Т. 21. — С. 305–307.
- 1 2 Н. Коробка Хемницер, Иван Иванович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVII. — С. 152–153.
Літаратура
- Хемніцар Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.