wd wp Пошук:

Іван Ігнатавіч Шальманаў

Іван Ігнатавіч Шальманаў (5 верасня 1936 г., в. Каромка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыў Рагінскую сярэднюю школу і быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. З 1958 г. працаваў на Мінскім цагельным заводзе, качагарам на паравозе, слесарам на розных прадпрыемствах Мінска. З 1968 г. — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Связист Белоруссии», рэдактар на Беларускім радыё. З 1975 г. — рэдактар, намеснік дырэктара Мінскага абласнога Дома народнай творчасці, у 1976—1979 гг. — старшы рэдактар Мінскага эксперыментальна-канструктарскага тэхналагічнага бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловасці. У 1981 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З таго часу працуе на Беларускім радыё.

Творчасць

Першае апавяданне «Сябры» надрукавана ў 1960 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка апавяданняў «Дзень пачаўся» (1969) і аповесці «Цагельня» (1977).

Зноскі

Літаратура

  • Іван Ігнатавіч Шальманаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be