wd wp Пошук:

Іван Андрэевіч Жытко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жытко.

Іван Андрэевіч Жытко (30 ліпеня 1930, в. Гукова, Ляхавіцкі раён — 29 верасня 2013) — беларускі пісьменнік-гумарыст, капітан міліцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Гукова (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Завочна закончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР у Маскве. З 1950 па 1953 гады праходзіў службу ў войсках МУС.

З 1957 па 1983 гады служыў у Камянецкім РАУС на розных пасадах: участковым упаўнаважаным, оперупаўнаважаным, старэйшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. З 1972 года — начальнік аддзялення аховы Камянецкага РАУС.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.

Іван Андрэевіч Жытко — майстар гумарэсак. Яго творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, калектыўных зборніках. Шмат друкаваўся ў раённай газеце «Навіны Камянеччыны».

На пенсію выйшаў у чэрвені 1983 года. 29 верасня 2013 года жыццё пісьменніка абарвалася…[1]

Творчасць

Аўтар кніг:

  • «Смех на высадку»: проза (Брэст, «Выдвецтва С. Лаўрова», 1997).
  • «Прыз»: проза (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2001).
  • «І смех, і бяда»: проза (Брэст, «Издательство Академия», 2005).
  • «Смех смехам»: проза (Брэст, «Альтернатива», 2010).

Укладальнік літаратурных зборнікаў:

  • «Аб’яднанню „Ахова“ — 50 год»: Камянецкае раённае аддзяленне аб`яднання «Ахова» (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2002).

Прызнанне

За час службы ўзнагароджаны знакам «Выдатнік міліцыі», медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў.

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

  • «У сям’і пісьменнікаў — папаўненне» [І. Жытко — член Саюза пісьменнікаў Беларусі], газета «Навіны Камянеччыны» (18.10.2008).
  • «З гумарам па жыццi»: Н. Нарэйка, газета «Навiны Камянеччыны» (28.08.2010).
  • «Сувязная нітка пакаленняў»: Г. Юшкевіч — аповед пра былога начальніка аховы Камянецкага падраздзялення, сёння — старшыню ветэранскай арганізацыі А. Жытко, «Навіны Камянеччыны» (27.10.2010)
  • «Смех Івана Жытко»: Н. Кандрашук, «ЛіМ» (19.11.2010).
  • «Пра прэзентацыю кнiгi гумарэсак I. Жытко „Смех смехам“»: у ЦРБ iмя У. Iгнатоўскага г. Камянец, «Навіны Камянеччыны».
  • «Выратаванне смехам»: Ю. Паталкоў, «Народная трыбуна» (21.05.2011).
  • «Слова пра аўтара»: Н. Гарагляд у кнізе «Смех на высадку»
  • «Смех на высадку»: Ніна Гарагляд на аднайменны зборнік гумарэсак, «Навіны Камянеччыны» (02.07.1998).
  • «У гонар юбілею»: аб кнізе «Ахова», Н. Гарагляд, газета «Навіны Камянеччыны» (30.10.2002).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be