Іван Антонавіч Летка
Іван Антонавіч Летка (14 чэрвеня 1935, былы маёнтак Масаляны, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 1999, Масква) — беларускі паэт.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Масалянскай сярэдняй школы (1954) вучыўся ў медыцынскім вучылішчы ў Маскве. Служыў у Савецкай Арміі. Дэмабілізаваўшыся (1955), працаваў грузчыкам на бетонавым заводзе № 5 у Маскве, муляром-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі. У 1967 г. скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1960—1985 гг. працаваў на аўтазаводзе імя Ліхачова кавалём, майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах.
Творчасць
Першы верш апублікаваў у 1959 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Тры крокі да сонца» (1967), «Тры верасні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (вершы і паэма, 1974).
Зноскі
Літаратура
- Іван Антонавіч Летка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
- Летка Іван Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»