Іван Генадзевіч Шыраеў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыраеў. Іва́н Гена́дзевіч Шыра́еў эспер.: Ivan Ŝirjaev, псеўданім — Ivan Malfeliĉulo — Іван Гаротнік; 11 красавіка 1877 — 23 кастрычніка 1933 — рускі святар, перакладчык і аўтар некалькіх апаваяданняў на эсперанта. Ініцыятар і галоўны рэдактар «Энцыклапедыі эсперанта».
Біяграфія
Іван Шыраеў нарадзіўся 11 красавіка 1877 года ў Верацеі яраслаўскай губерні. У 1899 скончыў Яраслаўскую духоўную семінарыю. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам. У 1904 годзе стаў вясковым святаром каля Волагды.
Пачынаючы з 1895 года, калі Шыраеў вывучыў эсперанта, і да самоў смерці ён актыўна падтрымліваў зараджаючыся эсперанта-рух. Ён удзельнчаў у розных літаратурных конкурсах, супрацоўнічаў са шматлікімі эсператнамоўнымі часопісамі, шмат пісаў і перакладаў.
Асноўная заслуга Шыраева — ініцыятыва стварэння энцыклапедыі эсперанта. Дзяля гэтага ён напрацягу шэрага гадоў да мая 1930 года збіраў матэрыялы для энцыклапедыі; сам напісаў і ўпарадкаваў паводле алфавіту 2092 артыкула. Двухтомнае ілюстраванае выданне «Энцыклапедыі эсперанта» было апублікавана ў 1934 годзе ўжо пасля яго смерці. Другое выданне выйшла ў свет у 1979 годзе у Будапешце дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі.
Выбраныя творы
Згодна з меркаваннем крытыкаў эсперанта-літаратуры, Шыраеў быў таленавітым навелістам, здольным глыбока аналізаваць рэчаіснасць. Яго пяру належаць:
- «Без назвы» («Sen titolo», 1905) — аўтабіяграфічны раман, выданы ў Вене ў 1995 годзе. Лічыцца адным з першых раманаў на эсперанта.
- «Сем апавяданняў» («Sep rakontoj», 1906)
- «Цыганка» («La ciganino», 1907, надрукавана шрыфтам Брайля)
- «Праз зачараванае месца» («Tra loko ensorĉita», 1913)
За свае літаратурныя творы Шыраеў быў прэміраваны на конкурсе эсперанта-літаратуры.
Пераклады на эсперанта
- «Вайна і мір» Льва Талстога,
- «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага,
- Літургія Іаана Златавуснага.
Зноскі
- ↑ http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno-plus?aid=e1b&datum=1933&page=192&size=45
- ↑ http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno?aid=e2j&datum=19341021&query=%22%c5%9dirjaev%22&ref=anno-search&seite=3
- ↑ http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno-plus?aid=e1d&datum=19340004&query=((text:%c5%9dirjaev))&ref=anno-search&seite=10