Іван Гундуліч
Іван Гундуліч (8 студзеня 1589, Дуброўнік — 8 снежня 1638, там жа) — харвацкі паэт.
Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненне «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Слёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму свецкага зместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасці Гундуліча з’яўляецца эпічная паэма «Асман» (выд. 1826). Паэма, прысвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаннем гістарычных падзей яна змяшчае элементы фантастыкі, народных паданняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міфалогіі.
- ↑ Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
- 1 2 Ivan Gundulic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan (Ðivo Franov) Gundulić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.