Іван Данілавіч Гарбачэўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбачэўскі. Іван Данілавіч Гарбачэўскі (1860 — 1914[1]; Псеўданімы: Союзник[2]) — беларускі педагог, фалькларыст, пісьменнік і краязнавец[3].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут(руск.) бел. (1885)[3]. Выкладаў гісторыю, рускую мову, іншыя прадметы ў Троцкім і Невельскім паветах (да 1899)[3]. У 1894—98 супрацоўнік газеты «Витебские губернские ведомости»[3]. Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. Інспектар народных вучылішчаў у Баталпашынску на Кубані(руск.) бел. (1900—1912?). Выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы ў Рагачове (1912—1914).
Выступаў у друку з прапановамі ўдасканалення народнай школы. Правадзейны член Педагагічнага таварыства пры педагагічным музеі(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу (1894).
Навуковая дзейнасць
Яму належыць гістарычная праца «Пра волакі вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894). Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю[3]. Апісваў населеныя пункты на Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фаўну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім павеце («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігийныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць беларускіх народных песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), апублікаванай у «Віцебскіх губернскіх ведамасцях» (нумары 83—85, 87, 89).
Творчасць
Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і іншых мастацкіх твораў. Кнігі для дзяцей «Птушыны канцэрт», «Ціхая радасць» і інш., апавяданні «Зямля і араты», «Не дайшоў да роднай вёскі» (1899). Гістарычныя аповесці «Старына старадаўняя» (Віцебск, 1897)[4], «Што з ёю будзе?» (Віцебск, 1898).
Бібліяграфія
- Сельский учитель. ― Витебск. Губернская типография, 1895. С. 17
- О волоках Великого водного пути из варяг в греки. ― Витебск. Губернская типография. 1984. С. 19
- Лепельский уезд Витебской губернии. ― Витебск. Губернская типография. 1895
- Вниз по Двине. ― Витебск. Губернская типография. 1895. С. 14
- Старина стародавняя. Историческая повесть X века. ― Витебск. 1897. С. 163
- Тихая отрада (Рассказ Володи). Серия «Детям в подарок». ― Витебск. 1896. С. 17
- Что-то с ней будет? Повесть. ― Витебск. 1898. С. 24
Зноскі
- ↑ Месцы нараджэння і смерці невядомыя.
- ↑ Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей: В 4 т. — Т. 4. — М., 1960. — С. 139.
- 1 2 3 4 5 Горбачевский Иван Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
- ↑ Апісваюцца часы канца 10 ст. на землях драўлян.
Літаратура
- Скідан В. Спадчына І. Д. Гарбачэўскага // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669, №2, 1985 — С. 31, 32.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.