wd wp Пошук:

Іван Дзмітрыевіч Ралько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ралько. Іван Дзмітрыевіч Ралько (21 лістапада 1929, вёска Макраны[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 снежня 1979) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 годзе скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. З 1951 і да пачатку 1957 года працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 годзе скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1970 года.

Творчасць

У перыядычным друку ў 1951 годзе дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.

Літаратуразнаўчая дзейнасць

Як крытык і літаратуразнавец выступіў у 1958 годзе. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання. Асобнымі выданнямі выйшлі працы «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969) — першае ў беларускім літаратуразнаўстве гісторыка-тэарэтычнае даследаванне праблем беларускага верша, «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986).

Перакладаў з украінскай і польскай моў.

Зноскі

  1. злілася з в. Чырвоная Дубрава

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be