wd wp Пошук:

Іван Кузьміч Сіўцоў

Іван Кузьміч Сіўцо́ў[1] (27 снежня 1922 — 9 лістапада 1959) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў былой вёсцы Бакунавічы (Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў школу ў Чэрыкаве і паступіў у Ленінградскае авіятэхнічнае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны авіямеханік, удзельнік баёў пад Сталінградам. У 1944 годзе быў дэмабілізаваны па стане здароўя (захварэў туберкулёзам[2]) і вярнуўся на радзіму. Працаваў у Чэрыкаўскім раённым камітэце КП(б)Б. У 1948 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1948—1950 гадах працаваў у Магілёўскім абкаме КПБ інструктарам, загадчыкам сектара друку. У 1950—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Бярозка», з 1952 года — у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Памёр І. К. Сіўцоў 9 лістапада 1959 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Творчасць

У друку пачаў выступаць з 1947 ода. Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці «Самыя юныя» (1949). Займаўся перакладамі[2]. Аўтар рамана «Нягоды і радасці» (1960).

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 Сіўцоў Іван Кузьміч // «Мой край — Магілёўшчына»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be