wd wp Пошук:

Іван Кірэевіч Сяркоў

Іван Кірэевіч Сярко́ў[1] (4 студзеня 1929, вёска Пакалюбічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 27 мая 1998) — беларускі дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія

Вокладка кнігі Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага» (Мал. І. Волкавай; Мінск : Беларусь, 1970)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. — Т. 5. Пестрак—Сяўрук / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 478—479.
  • Сяркоў Іван Кірэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 355. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be