wd wp Пошук:

Іван Мікалаевіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Іван Мікалаевіч Афанасьеў (нар. 1963, г. Гомель) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Гомелі. У 1985 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працуе на філфаку ГДУ імя Ф. Скарыны, выкладае літаратуру ХХ стагоддзя.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 40 друкаваных прац, у тым ліку зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў і дзвюх манаграфій.

Зноскі

  1. https://wikidata-externalid-url.toolforge.org/?p=1207&url_prefix=http://nukat.edu.pl/aut/&id=n2007149035

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be