wd wp Пошук:

Іван Мікітавіч Кажадуб

Іван Мікітавіч Кажадуб (укр.: Кожеду́б Іва́н Мики́тович; 8 чэрвеня 1920, сяло Абражыіўка, Глухаўскі павет, Чарнігаўская губерня, Украінская Народная Рэспубліка — 8 жніўня 1991, Масква, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, лётчык-ас часоў Вялікай Айчыннай вайны, найбольш выніковы лётчык-знішчальнік у авіяцыі антыгітлераўскай кааліцыі (64 збітых самалёта). Тройчы Герой Савецкага Саюза (04.02.1944[4], 19.08.1944, 18.08.1945). Маршал авіяцыі (6 мая 1985).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна — царкоўнага старасты. Украінец. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1949), акадэмію Генштаба (1956). У арміі з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Варонежскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім і 1-ым Беларускім франтах. Быў пілотам, камандзірам звяна і эскадрыллі, намеснікам камандзіра знішчальнага авіяпалка. У 120 паветраных баях збіў 62 самалёты праціўніка.

Пасля вайны працаваў на кіруючых пасадах у Ваенна-паветраных сілах, удзельнічаў у Карэйскай вайне (у красавіку 1951 — лютым 1952 гадоў камандзір 324-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі ў складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса). З 1978 года — у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах. Аўтар кніг «Служу Радзіме» (1949), «Вернасць Айчыне» (1967) і інш.

Літаратура

Зноскі

  1. Кожедуб Иван Никитович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Ivan Nikitovič Kožedub // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Ivan Nikolayevich Kozhedub // TracesOfWar
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be