wd wp Пошук:

Іван Рыгоравіч Пяшко

Іва́н Рыго́равіч Пяшко́ (нар. 4 снежня 1941, Ляшчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ляшчыцы. Скончыў скідзельскую сярэднюю школу, тэхнічнае вучылішча ў Гродне. Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай працы. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Жыве ў горадзе Шчучыне.[4]

Творчасць

Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка» («Мастацкая літаратура», 1977), «Марго з Казарэзаў» (дадатак да часопіса «Вожык», 1992), «Сцэнарый з сямідзясятых» (дадатак да часопіса «Маладосць», 1997), «На тым бразе» (2007), «Сінія васількі» (2015). У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.[5]

Зноскі

  1. https://tatianakachuk.wixsite.com/schuchinasoba/ivan-pyashko
  2. http://www.cbs-senno.by/index.php/pastuplenni-knig/273-pyashko-i-r-siniya-vasilki-apavyadanni-ivan-pyashko-nadzejka-charadzejka-kazki-ganna-skarzhynskaya-minsk-zvyazda-2016-288-s
  3. Іван Пяшко. Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі. Праверана 2 ліпеня 2020.
  4. Іван Пяшко: Хлеб майго дзяцінства , «Дзянніца» (7 ліпеня 2019). Праверана 2 ліпеня 2020.
  5. Іван Рыгоравіч Пяшко. Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Праверана 2 ліпеня 2020.

Літаратура

  • Уладзімірава, А. Новых тэм і сюжэтаў жадалі пісьменніку Івану Пяшко ўдзельнікі прэзентацыі новай кнігі – зборніка гумарэсак “Валуны” // Дзяннiца. — 2011. — № 10 снеж. — С. С. 3.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be