wd wp Пошук:

Іван Сакольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакольскі. Іван Сакольскі — рускі паэт-класіцыст[ru], перакладчык і педагог XVIII ст.

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Кіржацкага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. Скончыў Пецярбургскую настаўніцкую семінарыю. У 1785—1788 гадах выкладчык у Славяна-грэкалацінскай акадэміі ў Маскве, у 1789—1796(?) настаўнік Полацкага галоўнага народнага вучылішча, удзельнічаў у мясцовым культурным жыцці.

Творчасць

Выдаў у Маскве (1786, 1788) і Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг і зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны і купецкі сакратар, ці Збор найлепшых і ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выдынне 1795). Актыўны праваднік ідэй рускага Асветніцтва[ru], эстэтычных прынцыпаў класіцызму на Беларусі. У одах, якія пісаў з нагоды падзей у жыцці вучылішча, даказваў карысць навук, рухальнай сілай прагрэсу лічыў асвету. У одзе ад 30 чэрвеня 1794 апісаў голад на Беларусі, выказваў спачуванне да пакут народа.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XVIII стагоддзя Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя·Паэты класіцызму
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be