Іван Сяргеевіч Аксакаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксакаў. Іван Сяргеевіч Аксакаў (руск.: Ива́н Серге́евич Акса́ков; 26 верасня (8 кастрычніка) 1823, Арэнбургская губерня — 27 студзеня (8 лютага) 1886, Масква) — рускі публіцыст, паэт, грамадскі дзеяч, адзін з лідараў славянафільскага руху. Сын С. Ц. Аксакава.
Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства ў 1842 годзе. У 1840-60-я гады выступаў за адмену прыгоннага права і цялесных пакаранняў. Рэдагаваў славянафільскія часопісы і газеты «Русская беседа», «День», «Москва», «Русь». У 1858-78 гадах адзін з кіраўнікоў маскоўскага Славянскага камітэта. У Руска-турэцкую вайну 1877-78 гадоў арганізаваў кампанію ў падтрымку паўднёвых славян. Прытрымліваўся манархічных вялікадзяржаўных поглядаў, у тым ліку адмаўляў этнічную самастойнасць беларусаў, прапагандаваў ідэі панславізму.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118904264 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- 1 2 3 4 5 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Аксаков Иван Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.