Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Іван Сяргеевіч Сакалоў-Мікітоў (1892 — 20 лютага 1975) — рускі пісьменнік.
Біяграфія
З 1912 года працаваў у Рэвелі сакратаром газеты «Ревельский листок», працаваў на гандлёвым караблі, пабываў у многіх партовых гарадах Еўропы і Афрыкі. У 1915 годзе ў сувязі з Першай Сусветнай ён вярнуўся ў Расію. Падчас вайны разам з лётчыкам Глебам Аляхновічам здзяйсняў баявыя вылеты на бамбавіку «Ілля Мурамец».
У 1919 годзе запісваецца матросам на гандлёвае судна «Омск». Аднак у 1920 годзе ў Англіі судна арыштоўваецца і за даўгі прадаецца з аўкцыёну. Сакалоў-Мікітоў год жыве ў Англіі, а затым у 1921 годзе перабіраецца ў Германію. У 1922 годзе Сокалаў-Мікітоў сустрэўся ў Берліне з Максімам Горкім, які дапамог яму атрымаць дакументы для вяртання на Радзіму.
Пасля вяртання ў СССР Сокалаў-Мікітоў шмат падарожнічае, удзельнічае ў арктычных экспедыцыях на ледаколе «Георгій Сядоў», узначаленых Ота Шмітам. За экспедыцыямі ў Паўночны Ледавіты акіян, на Зямлю Франца-Іосіфа і Паўночную Зямлю была экспедыцыя па выратаванні ледакола «Малыгін», у якой ён удзельнічаў як карэспандэнт «Известий». У 1930—1931 гадах выходзяць цыклы «Заморскія апавяданні», «На Белай Зямлі» аповесць «Дзяцінства». У 1929—1934 гадах Сокалаў-Мікітоў жыве і працуе ў Гатчыне.
1 ліпеня 1934 года Сокалаў-Мікітоў прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Падчас Другой сусветнай вайны працуе ў Пярмі спецыяльным карэспандэнтам «Известий». Летам 1945 года вяртаецца ў Ленінград.
Зноскі
- 1 2 Соколов-Микитов Иван Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Ivan Sergeevič Sokolov-Mikitov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура
- Воспоминания об И. С. Соколове-Микитове. — М.: Советский писатель, 1984.