Іван Трафімавіч Панчанка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панчанка. Іван Трафімавіч Панчанка (12 жніўня 1908, Тарапаева, Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць — 2005) — празаік, журналіст. Член СП Беларусі з 1981 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 6 класаў. Працоўны шлях пачаў з 14 гадоў — спачатку машыністам лакамабіля на льнозаводзе, потым на камбінаце стандартнага домабудаўніцтва. У 1948—1952 гадах служыў у Савецкай арміі. Тады ж экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Мінск.
Пісаў вершы, апавяданні. Працаваў у газеце «Советская Белоруссия» (1953—1955). У 1955 гадах у ліку старшынь трыццацітысячнікаў стаў старшынёй калгаса імя Кутузава Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, потым старшынёй калгаса «Камсамолец» Юрацішкаўскага раёна Гродзенскай вобласці (1955—1958). Некаторы час быў карэспандэнтам Мінскага абласнога радыё (1959—1960), радыёарганізатарам вузла сувязі, супрацоўнікам шматтыражнай газеты «Белорусский автозаводец» у г. Жодзіне на Беларускім аўтамабільным заводзе (1962—1965), потым загадчыкам аддзела пісем смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік». Завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1965).
Друкавацца пачаў у 1953 годзе. Нарысы, апавяданні публікаваліся ў газетах «Советская Белоруссия», «Знамя юности», часопісе «Нёман», іншых перыядычных выданнях. У сваіх творах пісьменнік раскрывае духоўны свет рабочага чалавека, працаўнікоў зямлі, іх запатрабаванні (зборнікі нарысаў, апавяданняў «Жодинские богатыри», «Люди высокого долга», «Жодинская хроника», «Порванные струны», «Уйдут метели зимние», «Новые знакомые».
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
- Тонкая рябина : повесть, рассказы / Иван Панченко. — Минск, 1992.