wd wp Пошук:

Іван Уладзіміравіч Карасёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карасёў. Іва́н Уладзі́міравіч Карасё́ў (руск.: Иван Владимирович Карасёв; нар. 1970, Краснадар) — расійскі пісьменнік, журналіст. Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза журналістаў Расіі.

Біяграфія

Вершы і прозу піша з 1987 году, друкуецца з 1993 году. У газеце «Бальшавік Каўказа» выйшаў упершыню ў свет яго верш «Пясчынка».

У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка і тэхніка нізкіх тэмператур». У 1996 быў прыняты ў Саюз журналістаў Расіі, а на семінары маладых пісьменнікаў Кубані яго аповесць «Выра» была асоба адзначаная пісьменнікам Віктарам Ліханосавым (аўтар «Наш маленькі Парыж»). У 1998 годзе па рэкамендацыі пісьменніцкай арганізацыі ён адзначаны стыпендыяй адміністрацыі Краснадарскага краю, заснаванай для адораных маладых аўтараў. А праз год у свет вышлі дзве яго кнігі — «Выра» («Вирщина») і паэтычны зборнік «Круг зямны». У 2003 кніга «Выря» была адзначаная адмысловым дыпломам губернатара Краснадарскага краю «За высокія дасягненні ў вобласці мастацкай літаратуры». У тым жа годзе ў Краснадарскай выставачнай зале адбылася выстаўка графікі Івана Карасёва (свае кнігі ён ілюструе сам).

Выйшаў у свет шэраг навукова-публіцыстычных прац Івана Карасёва — «Філасофскі погляд на эвалюцыю экалагічных ідэй», «Алфавіт, як люстэрка чалавечай цывілізацыі», «Шрыфты ў цывільным і літары ў лапцях».

Цяпер Іван Карасёў працуе эканамічным аглядальнікам Краснадарскага прадстаўніцтва «Расійскай газеты». Рыхтуе да публікацыі фантастычная зборнікі «Плерома, або Адсячэнне сферы», новы зборнік вершаў «Евангелле ад Цемры».

Захапляецца этналінгвістыкай, міфалогіяй і граматалогiяй. Набліжаецца да завяршэння складанне энцыклапедыі «Усе пісьменнасці свету». З’яўляецца аўтарам планавай мовы Арахаў[1]. Два іншых яго праекты па лiнгваканструяванні — палiндромная мова Сунiлінус і мова фанетычнага мінімуму Альптэ. У 2008 Iван Карасёў падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса, зарэгістраваную як «Штучная мова з самай маленькай колькасцю літар у алфавіце»

Як журналіст, публікуецца ў «Расійскай газеце».

Зноскі

  1. Слепошаров С., За двумя зайцами // Новая газета Кубани, 1 (1704) от 13.01.2011

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be