wd wp Пошук:

Іван Фоціевіч Стаднюк

Іван Фоціевіч Стадню́к[2] (8 сакавіка 1920 — 30 красавіка 1994) — савецкі празаік, сцэнарыст, драматург і ваенны журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Кордышыўка (Вінніцкі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу на радзіме. Потым жыў у свайго брата ў Чарнігаве і Нежыне, пазней у сястры[3]. Скончыў сямігадовую школу ў сяле Тупычыў і паступіў у Вінніцкі будаўнічы тэхнікум, вучобу пакінуў і паступіў на настаўніцкія курсы Чарнігаўскага настаўніцкага інстытута, але быў адлічаны[3]. Працягваў вучобу ў школе і адначасова выкладаў рускую мову на курсах трактарыстаў Тупычыўскай МТС і супрацоўнічаў у раённай газеце «Сталинский шлях»[3]. У 1939 годзе паступіў у Украінскі камуністычны інстытут журналістыкі ў Харкаве. У тым жа годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Член УКП(б) з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — палітрук, супрацоўнік франтавых газет. У 1941 годзе прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Беларусі[2]. Пасля вайны да 1958 года працягваў службу ў Савецкай Арміі і працаваў у армейскіх газетах, часопісе «Савецкі воін». Скончыў рэдактарскі факультэт[4] Маскоўскага паліграфічнага інстытута ў 1957 годзе. У 1965—1972 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Огонёк» у 1965—1972 гадах, у 1970-я гады — членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Советский воин»[4]. У 1980-х гадах уваходзіў у рэдакцыйную калегію літаратурна-мастацкага альманаха «Подвиг»[4].

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1940 года. Быў сакратаром Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі.

Зноскі

  1. Стаднюк Иван Фотиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 Иван Фотиевич Стаднюк. Старницы биографии (руск.)
  4. 1 2 3 Иван Стаднюк // Кино-Театр. РУ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be