wd wp Пошук:

Іван Цанкар

Іван Цанкар (славенск.: Ivan Cankar; 10 мая 1876, Врхніка — 11 снежня 1918, Любляна) — славенскі пісьменнік, класік славенскай літаратуры.

У 1896 вучыўся ў Венскім універсітэце, але неўзабаве сышоў з яго, заняўшыся літаратурнай працай. Адзін з пачынальнікаў славенскага мадэрна. Раннія творы адзначаны уплывам дэкаданса і сімвалізму. Рэалістычныя творы Цанкара — камедыя «Для выгоды народа» (1901), драма «Кароль Бетайновы» (1902), раманы «На вуліцы беднякоў» (1902) і «Марцін Качура. Жыццяпіс ідэаліста» (1906), аповесць «Батрак Ярней і яго права» (1907) — адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам. У публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулах адстойваў дэмакратычныя традыцыі славенскай літаратуры. Цыкл навел і вершаў у прозе «Бачанні» (1917) адлюстраваў ўражанні Цанкара ад 1-й сусветнай вайны, роздумы пра будучыню. Драматургія Цанкара заклала аснову нацыянальнага рэпертуару.

Зноскі

  1. Ivan Cankar // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ivan Cankar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ivan Cankar // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. 1 2 3 Цанкар Иван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Славеніі Катэгорыя·Паэты Славеніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be