Іван Цярэнцьевіч Бурсаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурсаў. Іван Цярэнцьевіч Бу́рсаў (нар. 19 снежня 1927, г. Клімавічы Магілёўскай вобласці) — рускі паэт , перакладчык.
Біяграфія
Скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве (1962). Працаваў у часопісе «Нёман», у выдавецтве «Молодая гвардия» (Масква).
Творчасць
Друкуецца з 1953. Аўтар зборнікаў паэзіі «Грамата гадоў» (1977), «Пясочны гадзіннік» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986), кніг вершаў і казак для дзяцей «Едзе лес» (1961), «Вясёлыя небыліцы» (1970), «Краіна Блакітнага Сонца» (1973), «Казкі, поўныя цудаў» (1979), «Сорак сарок» (1988) і інш.
Перакладае з беларускай і ўкраінскай моў на рускую (зборнікі паэзіі А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, Д. Бічэль-Загнетавай, П. Броўкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка, У. Караткевіча, Е. Лось, К. Цвіркі і інш.).
Зноскі
Літаратура
- Бурсаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.