Ігар Міронавіч Губерман
Ігар Міронавіч Губерман (руск.: И́горь Миро́нович Губерма́н; нар. 7 ліпеня 1936, Харкаў) — расійскі паэт і празаік, які атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы сваім афарыстычным і сатырычным чатырохрадкоўям — «Гарыкі».
Біяграфія
Ігар Губерман нарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Харкаве. Пасля школы паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1958 годзе скончыў яго, атрымаўшы дыплом інжынера-электрыка. Некалькі гадоў працаваў па спецыяльнасці, паралельна займаючыся літаратурай.
У канцы 1950-х пазнаёміўся з А. Гінзбургам, які выдаваў адзін з першых самвыдатаўскую часопісаў «Сінтаксіс», а таксама з шэрагам іншых філосафаў, дзеячаў літаратуры, выяўленчага мастацтва. Пісаў навукова-папулярныя кнігі, але ўсё больш актыўна выяўляў сябе як паэт-дысідэнт. У сваёй «неафіцыйнай» творчасці выкарыстаў псеўданімы, напрыклад І. Міронаў, Абрам Хаям.
У 1979 годзе Губерман быў арыштаваны па сфальсіфікаваным абвінавачванні (аб куплі крадзеных абразоў) і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Не жадаючы лішняга палітычнага працэсу, улады судзілі Губермана як крымінальніка па артыкуле за спекуляцыю.
Трапіў у папраўча-працоўны лагер, дзе вёў дзённікі. Затым, ужо ў перыяд ссылкі, на базе гэтых дзённікаў была напісана кніга «Прагулкі вакол бараку» (у 1980 напісана, апублікавана ў 1988). У 1984 годзе ён вярнуўся з Сібіры. Доўга не мог прапісацца ў горадзе і ўладкавацца на працу.
У 1988 годзе Губерман эміграваў з СССР у Ізраіль, жыве ў Іерусаліме.
У 1990 годзе быў уганараваны прэміяй «Залатое цяля» «Літаратурнай Газеты» («Клуба 12 крэслаў»).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #14651434f // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
- Выбраныя гарыкі ў перакладзе Яўгена Бяласіна і Макса Шчура