wd wp Пошук:

Ігар Міхайлавіч Бабкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабкоў. Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 2 чэрвеня 1964, Гомель) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).

Біяграфія

у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія

  • «Solus Rex» (1986), паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
  • «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
  • «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be