wd wp Пошук:

Ігар Уладзіміравіч Талькоў

Ігар Уладзіміравіч Талькоў (руск.: И́горь Влади́мирович Талько́в; 4 лістапада 1956, Грэцоўка, Шчокінскі раён, Тульская вобласць — 6 кастрычніка 1991, Санкт-Пецярбург) — савецкі рок-музыкант, спявак, бард, аўтар песень, паэт і кінаакцёр.

У пачатку творчага шляху Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп» і «Электроклуб». Упершыню стаў вядомы шырокай публіцы пасля выступу ў 1987 годзе на фестывалі «Песня года» з кампазіцыяй «Чыстыя сажалкі». Пасля гэтага, каб падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі песнямі, многія з якіх па музычным стылі і тэксту адрозніваліся ад твораў, якія выконваліся ім раней, Талькоў стварае гурт «Спасательный круг» і неўзабаве едзе з ім на гастролі з праграмай, якая складалася з дзвюх частак: «песні грамадзянскага зместу» і «лірыка». Да 1989 года ім было напісана больш за дзвесце песень.

6 кастрычніка 1991 года Ігар Талькоў быў забіты ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу пры нявысветленых да гэтага часу абставінах. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Зноскі

  1. 1 2 Igor Talkov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты-песеннікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be