Ігнат Блажэй Лапацінскі
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапацінскі. Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (польск.: Ignacy Błażej Stanisław Łopaciński; 2 лютага 1722, Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — 16 снежня 1776) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.
Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.
Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.
Сям’я
У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Заснавальнік пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.
Творчасць
Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).
Зноскі
Літаратура
- Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.